https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КНДР афіцыйна пацьвердзіла, што правяла ядзерныя выпрабаваньні


Паўночная Карэя ў аўторак афіцыйна заявіла, што правяла пасьпяховыя падземныя выпрабаваньні кампактнага ядзернага прыстасаваньня вялікай разбуральнай сілы.
«Ядзерныя выпрабаваньні былі праведзены як частка захадаў у справе абароны нашай нацыянальнай бясьпекі і сувэрэнітэту супраць безразважнай варожасьці ЗША, якая парушыла права нашай рэспублікі на мірны запуск спадарожніка», — гаворыцца ў паведамленьні Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

Чарговае ядзернае выпрабаваньне ў КНДР сустрэла асуджэньне міжнароднай супольнасьці, з адпаведнымі заявамі выступілі ААН, Расея, Японія і ЗША. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў выпрабаваньне «пагрозай для ЗША і ўсяго сьвету» і заявіў пра неабходнасьць увядзеньня супраць Пхэньяну новых санкцый.

Выбух ў Паўночнай Карэі асудзіў і МЗС Беларусі : «Гэтае дзеяньне з боку КНДР ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для міру і бясьпекі ў рэгіёне Паўночна-Ўсходняй Азіі і па-за яго межамі» — падкрэсьліваецца ў заяве. МЗС таксама нагадвае, што Беларусь «адной з першых добраахвотна адмовілася ад права валоданьня ядзернай зброяй, прадэманстраваўшы тым самым магчымасьць захаваньня міру і стабільнасьці без апоры на гэты від зброі масавага зьнішчэньня».

Радыё Свабода, 12 лютага 2013
 
Дата публикации:12.02.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1858
 
Ключевые слова:
Ядерное оружие Испытания Северная Корея
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме