https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Раство


Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Раство Хрыстовае. Святочныя набажэнствы прайшлі ноччу з 6 на 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.
З традыцыйным пасланнем на Раство да вернікаў звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

"Разумеючы гэтае сапраўды сусветнае значэнне Богаўцялеснення, мы ў той жа час адчуваем, што яно звернута да кожнага з нас, — адзначае кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ). — Ад валхва, носьбіта ўлады і ведаў, да сціплага пастуха — кожны закліканы пачуць Добрую вестку. I гэта таму, што сэрца чалавека — аснова, на якой трымаецца добраўладкаванне свету і з якой, наадварот, пачынаецца яго разбурэнне".

"Уцялесненне Хрыста Сына Божага — свабоднае дзеянне любячага Бога. I яго сэнс — аднавіць свабоду чалавека ў зваротнай любові. <...> Любоў Бога, даходзячы да крайняй пакоры, чакае ад чалавека кроку ў адказ. Але, звяртаючыся да сведчання евангеліста Матфея, мы высвятляем, што Раство Хрыстова не ўсім прынесла радасць", — гаворыцца ў пасланні мітрапаліта Філарэта.

Сапраўдны выбар паміж дабром і злом, адзначае кіраўнік БПЦ, чалавек робіць у адзіноце і заўсёды самастойна: "Сацыяльны статус не здымае адказнасці за прынятыя рашэнні, роўна як і адсутнасць статусу не апраўдвае нерашучасці і пасіўнасці перад абліччам зла".

Закранаючы тэму ўзаемасувязі свецкага і духоўнага праваслаўнага жыцця, мітрапаліт указвае на "добрыя адносіны" паміж дзяржавай і царквой. "Мы развіваем супрацоўніцтва, будуючы адносіны на грунце маральных каштоўнасцяў", — сказана ў пасланні.

"Кожны чалавек хоча любіць і быць любімым. Няхай жа гэтыя святыя дні Нараджэння Госпада ў плоці стануць для нас нагодай падзяліцца багаццем нашых душ з бліжнімі. Няхай Віфлеемская зорка пакажа кожнаму з нас шлях да сэрцаў нашых родных і калег, нашых суседзяў, сяброў і ворагаў, бо там, у сэрцы, — Хрыстос Бог наш. Пакінем ранейшыя крыўды і горыч і накіруемся ў будучыню. Бо з намі Бог, Яму належаць і час, і прастора. Дзе Дух Яго любові, там і дом наш", — пажадаў пастве кіраўнік БПЦ.

Сёння у БПЦ прыкладна паўтары тысячамі прыходаў у 11 епархіях. Святароў рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, духоўныя семінарыі ў Мінску і Віцебску, а таксама духоўныя вучылішчы (Мінск, Слонім). У Беларускім дзяржуніверсітэце дзейнічае Інстытут тэалогіі. У краіне працуе больш як 1,1 тысячы праваслаўных храмаў, звыш 100 цэркваў будуецца. Згодна з апошнімі звесткамі (на 2008 год), да праваслаўных сябе прылічваюць больш як 80% насельніцтва Беларусі.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 7 студзеня 2013
 
Дата публикации:07.01.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2242
 
Ключевые слова:
Рождество Христианство Православие в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме