https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы замежжа ўшанавалі герояў Слуцкага паўстаньня


З ініцыятывы актывіста Беларускай Нацыянальнай Памяці Сержука Пашкевіча беларусы Бэльгіі і Францыі наведалі помнік ў гонар Слуцкіх паўстанцаў каля гораду Мітэнвальд у Альпах, які быў пастаўлены ў 1948 годзе беларускімі ўцекачамі.
Каля абэліску Слуцкім змагарам сьвятар Беларускай уніяцкай Царквы Антвэрпэну Ян Майсейчык адслужыў заўпакойную ліцію за душы тых, хто паклаў сваё жыцьцё пад Слуцкам у 1920 годзе.

З кароткай прамовай выступіў старшыня Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Зьміцер Піменаў і актывіст Павал Хівук. Абодва гаварылі пра неабходнасьць ушанаваньня памяці кожнага беларуса, які здолеў пакінуць па сабе добрую памяць і добры сьлед – як на Радзіме, так і на чужыне.

Радыё Свабода, 2 сьнежня 2012
 
Дата публикации:02.12.2012
Тематика:Белорусские центры, В мире
Просмотров:1441
 
Ключевые слова:
Белорусская диаспора Слуцкое восстание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме