https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінпрам мае намер рэалізаваць 6 комплексных праектаў з Экватарыяльнай Гвінеяй


Міністэрства прамысловасці Беларусі плануе рэалізаваць з Экватарыяльнай Гвінеяй 6 комплексных праектаў па пастаўках беларускай тэхнікі і абсталявання. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Мінпрама Віталь Барчук.
У прыватнасці, размова ідзе аб пастаўках беларускай тэхнікі і абсталявання для механізацыі сельскай гаспадаркі, электрыфікацыі аддаленых сельскагаспадарчых раёнаў, добраўпарадкавання і ўборкі тэрыторый, утылізацыі смецця, будаўніцтва, забеспячэння пажарнай бяспекі краіны і інш.

Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты па выніках нядаўняга афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Экватарыяльная Гвінея. Дэлегацыю Міністэрства прамысловасці ўзначальваў кіраўнік ведамства Аляксандр Рагожнік.

«У рамках візіту была падпісана дарожная карта па развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея на 2024-2026 гады. Карта ахоплівае 15 напрамкаў супрацоўніцтва, з якіх 6 — па пастаўках тэхнікі прадпрыемстваў Мінпрама і арганізацыі яе сэрвіснага абслугоўвання», — растлумачыў Віталь Барчук.

Ён таксама дадаў, што паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Міністэрствам сацыяльнага і жыллёвага будаўніцтва і гарадскога планавання і Міністэрствам унутраных спраў і мясцовых карпарацый Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея падпісаны два мемарандумы аб супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць развіццё ўзаемадзеяння міністэрстваў у сферы паставак беларускай камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, а таксама смеццявозаў і спецыяльнай пажарнай тэхнікі.

Магчымасць комплекснага рашэння, калі разам з пастаўкамі розных відаў тэхнікі і абсталявання прадпрыемствы галіны аказваюць увесь спектр паслуг (забеспячэнне запаснымі часткамі, сэрвіснае і гарантыйнае абслугоўванне, правядзенне навучання эксплуатацыі і рамонту тэхнікі мясцовых спецыялістаў, пры неабходнасці накіраванне сваіх тэхнічных спецыялістаў для ўводу тэхнікі ў эксплуатацыю і навучання правілам яе карыстання), з’яўляецца важнай перавагай беларускіх вытворцаў. Такі падыход паспяхова апрабаваны пры рэалізацыі буйных праектаў па пастаўках беларускай тэхнікі на рынкі афрыканскіх краін, падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Мінпрама.

«У цэлым афрыканскі рынак — адзін з перспектыўных для паставак прадукцыі беларускай прамысловасці. Сёння Афрыка — адзін з найбольш шматабяцальных рэгіёнаў планеты, які мае цікавасць для сусветнай бізнес-супольнасці. Беларусі ёсць што прапанаваць афрыканскім партнёрам, і гэта супрацоўніцтва ўзаемавыгаднае. Беларускія прамысловыя брэнды займаюць сваю нішу на рынку і цэняцца афрыканскімі спажыўцамі.МАЗ, МТЗ, БЕЛАЗ, «Гомсельмаш» на кантыненце ведаюць добра. Мясцовая знакамітасць — трактары BELARUS. Міністэрства прамысловасці наладжана на канструктыўныя і ўзаемавыгадныя адносіны, праекты», — падсумаваў Віталь Барчук.

Як паведамлялася, Беларусь да 1 жніўня 2024 года адкрые пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў.

Звязда, 27 снежня 2023
 
Дата публикации:27.12.2023
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Экваториальная Гвинея Техника Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме