https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктар абсерваторыі БДУ: Ніякага парада планет 21 снежня 2012 года не будзе


Дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык 29 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску абверг культываваную многімі СМІ версію пра парад планет, што прывядзе да незваротных для Зямлі наступстваў.
"Ніякага параду планет 21 снежня 2012 года не будзе. Найбліжэйшым часам ніякіх пагроз для Зямлі не прадбачыцца", — паведаміў вучоны.

Кузнечык сказаў, што 13 красавіка 2029 года на адлегласці прыкладна 35 тысяч кіламетраў ад Зямлі пройдзе астэроід № 99942, які з верагоднасцю ў 45 тысячных працэнта пры наступным сваім вітку можа накіравацца да Зямлі. Аднак "ёсць рэальныя спосабы пазбегнуць гэтай з`явы", падкрэсліў Кузнечык.

Што да календара Майя, то датай яго завяршэння Кузнечык лічыць снежань 2066 года. "Мова Майя ў рэальнасці не захавалася, ёсць толькі каменныя стэлы са знакамі, якія можна тлумачыць па-рознаму. Да таго ж нідзе не напісана, што з заканчэннем календара скончыцца і цывілізацыя", — адзначыў Кузнечык. Паводле яго меркавання, прычына падагравання цікавасці да канца свету — спроба банкіраў і СМІ, якія зарабляюць на рэкламе, павялічыць даходы пасля зацяжнога фінансавага крызісу.

БелаПАН, 29 лістапада 2012
 
Дата публикации:29.11.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2193
 
Ключевые слова:
Астрономия Конец света
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме