https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


АДКБ патрабуе ўдасканалення, а не рэарганізацыі, лічыць Мікалай Бардзюжа


Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.
Нагадаем, 6 красавіка ў Астане праходзіць пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ, у якім удзельнічае і кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў.

"Рэарганізацыі ніякай не трэба, рэарганізацыя вызначаецца ў тым выпадку, калі былі нейкія няправільныя кірункі, якія рэалізаваліся, потым узнікае разуменне таго, што трэба выпраўляць становішча спраў. Сёння мы наўрад ці можам гаварыць аб рэарганізацыі, але пра ўдасканаленне, вядома, гаварыць павінны", — сказаў Бардзюжа.

Генеральны сакратар АДКБ упэўнены, што ў сучасным свеце краінам у адзіночку немагчыма вырашаць праблемы бяспекі. "Гэта даказалі падзеі найноўшай гісторыі пачынаючы з 2000 года, калі такая магутная дзяржава, як ЗША, з каласальным фінансавым, арганізацыйным і тэхнічным рэсурсам, не змагла прадухіліць найбуйнейшыя тэракты", — сказаў ён.

Бардзюжа вылучыў за 20 гадоў гісторыі АДКБ тры перыяды. "Першы — гэта станаўленне, калі дагавор быў падпісаны. Мэта гэтага дагавора была толькі адна — выключыць магчымасць сілавога вырашэння спрэчак паміж навастворанымі сучаснымі дзяржавамі, як модна гаварыць, забяспечыць "цывілізаваны развод" і, можа быць, калектыўна з улікам таго перыяду, калі не было сілавога патэнцыялу ў дзяржаў, супрацьдзейнічаць нейкім магчымым экстраардынарным падзеям" , — адзначыў ён.

Другі перыяд, паводле ацэнкі Бардзюжы, — гэта "стагнацыя, канец 1990-х гадоў, калі практычна дагавор ніяк сябе не праяўляў, бо былі каласальныя супярэчнасці паміж дзяржавамі, працягваліся працэсы падзелу маёмасці, падзелу сфер уплыву, мяжы, і тады дагавор, па вялікім рахунку, дзейнічаў вельмі слаба".

Трэці перыяд, паводле яго слоў, пачаўся пасля 2002 года. "Гэта ўсведамленне кіраўнікамі дзяржаў, палітычнымі лідарамі краін, што ёсць неабходнасць кансалідацыі намаганняў па арганізацыі бяспекі", — растлумачыў генеральны сакратар АДКБ.

Як адзначыў Бардзюжа, эксперты, якія лічаць, што АДКБ як арганізацыя сябе ніяк не праявіла, проста не валодаюць сітуацыяй. "Калі чую, што АДКБ сябе не паказала, яна з сябе нічога не ўяўляе, — гэта проста няведанне агульнай сітуацыі ў межах АДКБ, неразуменне таго, што адбываецца, і, я б сказаў, нават нежаданне ўнікаць у тое, што сёння мае АДКБ, якім патэнцыялам валодае і што можа выкарыстоўваць для забеспячэння стабільнасці нашых краін", — сказаў ён.

У склад АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2012
 
Дата публикации:06.04.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2595
 
Ключевые слова:
Коллективная безопасность ОДКБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме