https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сутыкненні ў Сірыі наблізіліся да ізраільскай граніцы


Бязлітасныя сутыкненні паміж урадавымі войскамі і баевікамі ў Сірыі наблізіліся да ізраільскай граніцы. Як паведамляюць інфармагенцтвы, выбухі і перастрэлкі сёння было чуваць за 2 км ад дэмаркацыйнай лініі.
Ізраільска-сірыйскую граніцу сёння наведаў міністр абароны Ізраіля Эхуд Барак. Паводле яго слоў, наглядальнікі ЦАХАЛа бачаць баі паміж арміяй і апазіцыяй. Барак абяцаў не дапусціць пранікнення патоку бежанцаў у межы Ізраіля.

Узброеныя сутыкненні адбываюцца сёння і ва ўрадавым квартале Дамаска. Таксама паступае інфармацыя, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад пакінуў Дамаск і вылецеў на асабістым самалёце ў горад Латакія, што размешчаны на міжземнаморскім узбярэжжы непадалёку ад порта Тартус. Згодна з гэтымі данымі, Асад кіруе аперацыяй па падаўленню паўстання менавіта з Латакіі.

18 ліпеня ў выніку тэракта ў цэнтры Дамаска ў будынку Службы нацыянальнай бяспекі загінуў міністр абароны Сірыі Дауд Раджыха і яго намеснік Асэф Шаўкат, сваяк прэзідэнта Башара Асада. Пацярпелі некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў.

Паводле даных Сірыйскага наглядальнага савета, у ходзе баёў паміж апазіцыяй і ўрадавымі войскамі 18 ліпеня загінулі 214 чалавек. Большасць загінуўшых мірныя жыхары. У агульнай колькасці з пачатку ўзброенага канфлікту колькасць загінуўшых складае каля 17 тыс. чалавек.

19 ліпеня 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2136
 
Ключевые слова:
Война в Сирии Израиль Арабский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме