https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшынствуючай краінай у СНД у 2013 годзе можа стаць Беларусь


Аб гэтым, як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта Садружнасці, паведаміў 19 чэрвеня ў Мінску перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў СНД выканаўчы сакратар гэтай арганізацыі Сяргей Лебедзеў.
"Усё складваецца так, што ў наступным годзе Беларусі будзе прапанавана ў парадку ратацыі стаць старшынёй Садружнасці. Наколькі я ведаю, пярэчанняў супраць таго, каб прыняць старшынства, у кіраўніцтва краіны няма. Гэтае пытанне мы цяпер узгадняем", – сказаў Лебедзеў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь з`яўляецца актыўным удзельнікам інтэграцыйнага супрацоўніцтва і, "калі яна прыме старшынства, то паспяхова справіцца з ім, таму што мае вялікі вопыт".

Лебедзеў таксама дадаў, што супрацоўніцтва з краінамі СНД, Выканкамам Садружнасці, галіновымі саветамі ў беларускага боку вельмі шчыльнае, тут багаты вопыт правядзення буйных мерапрыемстваў.

Рашэнне аб старшынстве будзе прынята на лістападаўскім саміце ў Ашхабадзе.

Нагадаем, Узбекістан і Украіна ўстрымаліся ад прыняцця на сябе ў 2013 годзе функцый старшыні ў СНД па аб`ектыўных прычынах. Украіна, напрыклад, у наступным годзе будзе старшынстваваць у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Пытанне, якое тычыцца магчымага старшынства Беларусі ў СНД у 2013 годзе, Лебедзеў абмяркоўваў 18 мая з прэм`ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:19.06.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2592
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме