https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка падтрымаў Кітай у ідэі пабудовы Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Пекіне са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам заявіў аб падтрымцы вылучанай раней кітайскім лідарам канцэпцыі пабудовы Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.
"Вы толькі што сказалі пра "Пояс і Шлях". Я даўно для сябе зрабіў выснову, што "Пояс і Шлях" - гэта, як Вы сказалі, ужо не канцэпцыя сёння. Гэта практыка ўжо. Рэалізуемая. І ніхто сёння з гэтым не можа спрачацца, і ніхто не можа знайсці нават дробязь для таго, каб крытыкаваць. Самае галоўнае, што мэтай Вы вызначылі адзіны лёс чалавецтва. У адрозненне ад заходніх краін, якія спрабуюць раздзяліць усё на часткі, Вы паставілі адзіную мэту для ўсіх. Хто можа спрачацца з гэтым? Ніхто. Свет будзе за гэта ўдзячны Вялікаму Кітаю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.


"Мы вельмі зацікаўлены, каб Кітай быў магутнай дзяржавай, каб Кітай развіваўся. І ў гэтым не толькі наш інтарэс - гэта інтарэс усёй планеты, таму што тут (у Кітаі. - Заўвага БЕЛТА) жыве вялікая колькасць таленавітых працавітых людзей", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

4 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:93
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество Геополитика Судьба человечества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме