Такое права каманда МІПСА атрымала пасля перамогі ў беларускім нацыянальным раўндзе конкурсу па міжнародным праве імя Філіпа Джэсапа, які адбыўся 11 лютага.
Акрамя галоўнага прыза — пуцёўкі на фінал конкурсу ў ЗША — студэнты МІПСА сталі ўладальнікамі ўзнагарод за лепшую пісьмовую пазіцыю (мемарандум) і лепшаму аратару.
Конкурс імя Ф.Джэсапа з`яўляецца імітацыяй судовага працэсу, падчас якога студэнты прадстаўляюць інтарэсы бакоў у выдуманай справе перад Міжнародным судом ААН. У нацыянальным раўндзе каманды-ўдзельніцы пісалі два мемарандумы, якія абгрунтоўвалі іх прававую пазіцыю па ўказаных у справе пытаннях як з боку істца, так і з боку адказчыка, а таксама выступалі ў вусных раўндах конкурсу перад судовай калегіяй. Закраналіся аспекты міжнароднай адказнасці дзяржаў, міжнароднага гуманітарнага права, правы міжнародных дагавораў і правапераемства дзяржаў.
У фінале найбуйнейшага ў свеце судовага конкурсу штогод спаборнічаюць каля дзвюх тысяч студэнтаў больш чым з 600 ВНУ свету. Афіцыйным заснавальнікам конкурсу па міжнародным праве імя Ф.Джэсапа з`яўляецца Міжнародная асацыяцыя студэнтаў-юрыстаў (ILSA).
У 2009 годзе прадстаўніцтва ILSA адкрылася на базе Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА".
Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін (МІПСА) быў заснаваны ў лютым 1992 года Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. У жніўні 2011-га ператвораны ў Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА". Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на базе сярэдняй, сярэдняй прафесійнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Ва ўніверсітэце працуе чатыры факультэты — факультэт міжнародных эканамічных адносін і менеджменту, юрыдычны факультэт, факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, а таксама факультэт сацыяльнага партнёрства і перападрыхтоўкі кадраў.
БелаПАН
Мінск, 19 лютага 2012