https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскія войскі паразілі ракетамі Харкаўскі бранятанкавы завод


Украінскія войскі працягваюць несці страты ў жывой сіле і тэхніцы на розных напрамках у зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Ваенная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя расійскай арміі паразілі за суткі жывую сілу і тэхніку праціўніка ў 114 раёнах, паведамілі ў Мінабароны Расіі.

"Акрамя таго, у раёне горада Харкаў ракетным ударам паражоныя вытворчыя цэхі Харкаўскага бранятанкавага завода, дзе ажыццяўляўся рамонт і аднаўленне бранятэхнікі УСУ", - інфармуе ваеннае ведамства.

Беспаспяховыя атакі

Украінскія сілы працягваюць спробы атак у розных раёнах. Напрыклад, на Данецкім напрамку адбіты тры атакі. Страты парціўніка на гэтым кірунку – да 180 вайскоўцаў забітымі і параненымі, а таксама розная тэхніка, у тым ліку нямецкая самаходная артылерыйская ўстаноўка Panzerhaubitze 2000.

На Запарожскай кірунку страты УСУ – да 140 чалавек, на Красналіманскім – да 65, на Паўднёва-Данецкім – да 170, на Купянскім – да 50. Сродкамі радыёэлектроннай барацьбы знішчаны і падаўлены 28 украінскіх беспілотнікаў ў ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях.

Расійскія сілы супрацьпаветранай абароны таксама перахапілі дзве кіраваныя авіяцыйныя бомбы JDAM, супрацьрадыёлакацыйную ракету HARM і рэактыўны снарад сістэмы залпавага агню HIMARS.

Усяго з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі знішчана 472 украінскія самалёты, а таксама 249 верталётаў, больш за 6,8 тысячы беспілотнікаў, 437 зенітных ракетных комплексаў, амаль 12 тысяч танкаў і іншых баявых бронемашын.

Мінск, 17 верасня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:17.09.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:131
 
Ключевые слова:
Россия Украина Харьков Специальная военная операция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме