https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пачаўся міжнародны хрэсны ход з Беларусі ў Польшчу на святую гару Грабарку


15 жніўня з вёскі Камянюкі (Брэсцкая вобласць) пачаўся міжнародны хрэсны ход у Польшчу на святую гару Грабарку.
Як паведаміла супрацоўнік сайта Беларускай праваслаўнай царквы Таццяна Кузняцова, хрэсны ход прымеркаваны да свята Праабражэння Гасподня, якое адзначаецца 19 жніўня. Гара Грабарка з`яўляецца гістарычным цэнтрам праваслаўя ў Польшчы, паломніцтвы туды здзяйсняліся яшчэ ў мінулым стагоддзі. Цяперашні хрэсны ход ставіць на мэце духоўнае яднанне праваслаўных беларусаў і палякаў, адзначыла Кузняцова. У ім удзельнічаюць прыблізна 60 чалавек.

Мерапрыемства пачалося агульным набажэнствам у вёсцы Камянюкі, дзе размешчана адміністрацыя нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Сёння ўдзельнікі хрэснага ходу накіруюцца ў вёску Ражкоўка. 16 жніўня яны пройдуць па маршруце Ражкоўка — Амяльянец — Вярховічы; 17-га — Вярховічы — Пагранічнае — Клюковічы. Апошні населены пункт размешчаны ўжо на тэрыторыі Польшчы.

Пасля прыбыцця 18 жніўня на гару Грабарку паломнікі плануюць правесці святочную ўсяночную. Затым у праграме — устанаўленне паломніцкага крыжа, таінства споведзі і Боская літургія.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2011
 
Дата публикации:15.08.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2774
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Православие Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме