https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раскрываецца адна з крывавых таямніц 1991 года


Сем літоўскіх мытнікаў былі забітыя рыжскімі амонаўцамі. Пачаўся суд над адным з іх.
Літоўскія следчыя перадалі ў суд справу першага затрыманага па абвінавачванні ў забойстве сямі літоўскіх мытнікаў. Яно было здзейсненае ў 1991 годзе, напярэдадні путчу. Жахлівая разня маладзенькіх мытнікаў, што падпарадкоўваліся Вільні, а не Маскве, жахнула беларуска-літоўскае памежжа.

30 сакавіка на пасяджэнні Віленскага акруговага суда пракурор літоўскай Генпракуратуры Раландас Станкявічус сказаў, што былы амонавец Канстанцін Міхайлаў (новае прозвішча, раней ён насіў прозвішча Нікулін) здзейсніў злачынства па 2 і 5 пунктах 129 арт. Крымінальнага кодэкса — забойства двух і больш асоб, якія знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў.

Па словах пракурора, для забойства медніцкіх памежнікаў сфармавалі групу з трох рыжан, у склад якой уваходзілі Міхайлаў, Андрэй Лактыёнаў і Аляксандр Рыжоў. Загад здзейсніць злачынства аддаў Чэслаў Млыннік.

Станкявічус сцвярджае, што да 23 гадзін Млыннік абраў трох згаданых «амапаўцаў». Ім быў аддадзены загад ехаць пад Меднікі (па-літоўску Медзінінкай) і забіць пагранічнікаў. Сам Млыннік з’ехаў у Рыгу.

Міхайлаў з Рыжовым і Лактыёнавым, са словаў пракурора, адбылі ў Меднікі апоўначы. Іх вёз на месца «амапавец» Тадэвуш Гуданец і яшчэ адзін віленскі «амапавец». Па словах пракурора, напад быў здзейснены а 4–5-й ураніцы, калі на трасе амаль няма руху.

Па словах пракурора, Міхайлаў хацеў запалохаць Юзаса Яноніса і Альгірдаса Казлаўскаса, якія знаходзіліся ў 50 метрах ад паста, таму стрэліў у аўтамабіль, у якім сядзеў Яноніс. Дзве кулі патрапілі Янонісу ў жывот.

Тым часам Лактыёнаў і Рыжоў затрымалі пакінутых шасцярых памежнікаў, якія падзяліліся на дзве групы: адна знаходзілася ў вагоне, іншая — побач з ім.

Памежнікаў загналі ў вагончык, які знаходзіўся на пасце, там у іх стрэлялі не менш за 13 разоў. Па словах Станкявічюса, стралялі ў галовы.

Памежнікі Антанас Мусцейкіс, Станісловас Арлавічус, служачыя Альгімантас Юозакас, Міндоўг Балавакас, работнікі ДАІ Юозас Яноніс і Альгірдас Казлаўскас загінулі на месцы.

2 жніўня ў шпіталі памёр цяжкапаранены міліцыянт Рычардас Рабавічюс. У жывых застаўся толькі цяжкапаранены мытнік Томас Шярнас.

Міхайлаў пакуль з’яўляецца адзіным падазраваным, які паўстаў перад судом. Іншых падазраваных Расія адмаўляецца выдаваць.

Ён быў затрыманы ў 2007 годзе ў Латвіі і перададзены Літве. З тых часоў Міхайлаў знаходзіцца пад вартай.

Каля віленскай трасы пад Меднікамі дагэтуль стаіць вагончык, які стаў музеем.

Наша Ніва
1 красавiка 2011
 
Дата публикации:03.04.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3674
 
Ключевые слова:
Литва независимость Литвы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме