https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вільня: Шэсьце ў памяць Кастуся Каліноўскага


19 сакавіта ў Вільні кіраўніка паўстаньня 1863 году Кастуся Каліноўскага ўшаноўваюць шэсьцем зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ў цэнтры гораду. Другі год шэсьце ў Вільні ладзяць беларускія студэнты — актывісты «Беларускай нацыянальнай памяці» з Варшавы, да іх далучаюцца віленчукі.

Мітынг на магіле Кастуся Каліноўскага скончыўся ўскланьнем кветак. Прысутныя таксама запалілі зьнічы.

Выступаючы на мітынгу Франак Вячорка заявіў: «Гісторыя паўтарецца, як у часы Каліноўскага: Змаганьне-зьняволеньне-турма. Справа Каліноўскага – гэта змаганьне за свабоду. Цяперашняя ўлада не адзначае гэтую дату. Але такой уладзе, як і любому іншаму рэжыму, які пасягае на свабоду грамадзянаў, засталося нядоўга».

У сваю чаргу старшыня Таварыства беларускай культуры Хведар Нюнька заклікаў памятаць, што Кастусь Каліноўскі аддаў сваё маладое жыцьцё за нашу свабоду.

У шэсьці дзельнічае прыкладна 20 чалавек.

Без воклічаў калёна рушыць па праспэкце Гедыміна.

Бел-чырвона-белых сьцягоў і транспаратнаў няма. Ёсьць толкі “Пагоня”.

Моладзевы актывіста Франак Вячорка кажа, што адмыслова прыехаў у Вільню, каб ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага: “Памяць пра Каліноўскага вельмі важная для нас. Нам зараз патрэбныя такія сымбалі, за якім можна і памерці”, - заявіў Франак Вячорка.

Пазьней на месяцы пахваньня Каліноўскага на замкавай гары адбудзейца мітынг.

Шэсьце ўшанаваньня памяці Кастуся Каліноўскага праводзіцца чацьверты раз. Звычайна акцыі адбываюцца ў бліжэйшыя да дня сьмерці выходныя.

Кіраўніка паўстаньня пакаралі 22 сакавіка.

Шэсьце пачалося а 13-й гадзіне ад крыжа змагарам за свабоду Літвы, які стаіць над мэмарыяльнай плітой паўстанцам 1863-1864 гадоў каля касьцёла Сьвятога Якуба на Лукішскім пляцы.

Ад “крыжа Каліноўскага”, як называюць яго ў Вільні, шлях пройдзе да месца шыбеніцы (каля будынку суда пры Лукішскай плошчы, там цяпер знаходзіцца сымбалічны помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў), і далей па праспэкце Гедыміна да Замкавай гары, дзе Каліноўскі быў пахаваны.

Тацяна Поклад
Радыё Свабода
19 сакавіка 2011


 
Дата публикации:20.03.2011
Тематика:Белорусские центры, В мире
Просмотров:3904
 
Ключевые слова:
Кастусь Калиновский Восстание 1863-1864 гг.
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме