https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АДКБ правяла трэніроўку па разгортванні сіл ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Аб`яднанага штаба АДКБ Уладзіслаў Шчагрыковіч.
Пытанні падрыхтоўкі прапаноў па разгортванні і прымяненні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі адпрацоўваліся 23-24 жніўня ў ходзе сумеснай трэніроўкі Аб`яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ у Маскве на базе Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ. 

"Аператыўныя групы дзяржаў - членаў арганізацыі ўдзельнічалі ў сумеснай трэніроўцы ў рэжыме відэаканферэнцыі. Згодна з вучэбнай абстаноўкай, да Савета калектыўнай бяспекі АДКБ звярнуўся прэзідэнт дзяржавы, якая з`яўляецца членам арганізацыі, з просьбай аб аказанні ваеннай і ваенна-тэхнічнай дапамогі для ўрэгулявання крызіснай сітуацыі. У ходзе сумеснай трэніроўкі адпрацаваны алгарытмы дзеянняў пастаянна дзеючых рабочых органаў АДКБ і аператыўных груп дзяржаў - членаў арганізацыі па рэагаванні на крызісную сітуацыю", - расказаў прэс-сакратар.

"Выпрацаваныя праекты рашэнняў органаў АДКБ будуць пакладзены ў аснову прымянення кантынгентаў КСАР АДКБ у ходзе сумесных і спецыяльных вучэнняў "Узаемадзеянне-2023", "Пошук-2023", "Эшалон-2023", "Бар`ер-2023" на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у верасні бягучага года", - дадаў прэс-сакратар.

24 жніўня 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.08.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:181
 
Ключевые слова:
Коллективная безопасность ОДКБ Военные учения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме