https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў заснаванне міжнароднай арганізацыі па рускай мове


Разгляд адпаведнага дагавора з`яўляецца адным з пунктаў парадку дня саміту СНД у Бішкеку.


Кіраўнік беларускай дзяржавы ў сваім выступленні назваў вельмі своечасовай і запатрабаванай ініцыятыву Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева аб заснаванні міжнароднай арганізацыі па рускай мове.

"Вы ведаеце, мы сёння ўсе размаўляем на рускай мове, таму не так востра адчуваем гэту каласальную праблему. А паглядзіце на моладзь у нашых рэспубліках. Многія размаўляюць на рускай мове горш і слабей, чым на англійскай і іншай мове. Гэта (валоданне рускай мовай.) найвялікшы наш здабытак. Можам дайсці да таго, што будзем размаўляць праз перакладчыка, - заявіў беларускі лідар. - Нельга страціць мову міжнацыянальных зносін, як яе называюць. І потым, я наогул не разумею, а чаму яе павінны страціць? Яна што, шкодзіць нам, нашаму пакаленню? Не. Яна не павінна шкодзіць і пакаленню нашых дзяцей. Гэта наш здабытак".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заўсёды гаварыў аб тым, што руская мова - гэта не расійская мова: "Гэта наша агульная мова. Мы былі ў адзінай дзяржаве доўгі час. А зыходзячы з канцэпцыі, што мова - жывое, творча развіваецца, дык мы ж разам развівалі гэту рускую мову. Там часцінка азербайджанцаў, узбекаў, таджыкаў і гэтак далей. Не толькі рускіх і беларусаў. Таму навошта мы страчваем рускую мову?"

Прэзідэнт адзначыў, што яго радуе тэндэнцыя ў сярэднеазіяцкіх краінах, уключаючы Таджыкістан, Кыргызстан, Узбекістан, дзе з`яўляюцца новыя школы і ўніверсітэты, у якіх вывучаюць і выкладаюць на рускай мове.

"Але гэтага мала. Таму вось гэта ініцыятыва па рускай мове - гэта не менш важная ініцыятыва, чым нейкая са сферы эканомікі. Я ўжо не гавару аб тым, як ідуць справы ў нас з рускай мовай па былым Варшаўскім дагаворы (у дзяржавах, якія ўваходзілі ў гэта аб`яднанне.). Мы, у адрозненне ад іх, не хочам, каб наша моладзь размаўляла, як я ўжо сказаў, паміж сабой праз перакладчыка або толькі на англійскай мове", - падкрэсліў беларускі лідар.

13 кастрычніка 2023, Бішкек
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.10.2023
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Саммит Бишкек Русский язык Язык межнационального общения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме