"Часта людзі, якія былі ва ўладзе яшчэ ў савецкі час, яны ж заставаліся ва ўладзе і ў 90-я гады, ды і цяпер яны займаюць пасады. І нягледзячы на тое што былі падпісаны паперы, пагадненні, пачалася такая палітыка на ўзроўні дзяржавы, што Чырвоная Армія - гэта акупацыйныя войскі. Што гэта менавіта акупацыя, маўляў, не вызвалялі, а акупавалі", - сказаў Андрэй Лазурын.
Ён дадаў, што старэйшаму пакаленню цяжка гэта чуць, таму што многія з іх прымалі ўдзел у вызваленні краіны ад нацыстаў, аднаўлялі пасля вайны разбураную эканоміку: "Мы з ветэранамі размаўляем, яны гавораць, што я ж не акупаваў, я ж, наадварот, ішоў, вызваляў. І вельмі шмат людзей, якія прыехалі з іншых рэспублік, якія палюбілі Эстонію, якія вельмі шмат там працавалі для аднаўлення краіны пасля вайны. Працавалі на заводах, расчышчалі руіны, аднаўляючы гарады".
11 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
11 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА