https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перагаворы ў Каракасе


У Каракасе пачаліся перагаворы А.Лукашэнкі і У.Чавеса

15.03.2010 19:45


Каракас /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/.

Перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса пачаліся ў Каракасе ў рабочай рэзідэнцыі венесуэльскага лідэра - Палацы Мірафлорэс.

Каля ўваходу ў палац Прэзідэнта Беларусі сустрэў кіраўнік венесуэльскай дзяржавы Уга Чавес. Пасля выканання ваенным аркестрам дзяржаўных гімнаў Беларусі і Венесуэлы прэзідэнты ўздоўж строя роты ганаровай варты прайшлі ў палац.

Аляксандр Лукашэнка наведвае Венесуэлу з афіцыйным візітам ужо другі раз. За кароткі перыяд Беларусь і Венесуэла вывелі адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Дагаворна-прававая база налічвае больш як 20 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў. Значна ўзрос на апошнія гады і двухбаковы тавараабарот. Калі ў 2006 годзе аб'ём узаемнага гандлю складаў толькі $6 млн., то ў 2009 перасягнуў $230 млн. і сфарміраваны ў асноўным за кошт беларускага экспарту.

У Венесуэле на пачатковай стадыі знаходзіцца рэалізацыя некалькіх праектаў. Так, створана сумеснае прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, падпісаны кантракты на будаўніцтва жылога раёна ў штаце Арагуа на 5 тыс. кватэр, распрацоўваецца праект па рэканструкцыі жылога раёна Мірафлорэс у Каракасе. Распрацоўваюцца генеральныя планы аграіндустрыяльных гарадоў Барынас і Тэхерыяс, а таксама некалькіх сельгаскааператываў. Акрамя таго, беларускі бок будзе весці падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў у галіне газіфікацыі для аказання прафесійных паслуг пры праектаванні газаправодаў у шэрагу муніцыпальных акруг, а таксама аказваць кансультатыўныя паслугі пры будаўніцтве газавых сетак і ўнутраных ліній. 

 
Дата публикации:16.03.2010
Тематика:, В мире
Просмотров:6633
 
Ключевые слова:
Беларусь - Венесуэла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме