Эксперты не выключаюць, што сіла буры можа дайсці да чатырох балаў па пяцібальнай шкале, або ўзроўню G4.
Класіфікацыя магнітных бур мае пяць узроўняў. G1 можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм і аказаць уплыў на шляху міграцый жывёл і птушак. У выпадку больш моцных бур могуць узнікнуць парушэнні ў працы сувязі і навігацыйных сістэм.
Акрамя таго, павышаная сонечная актыўнасць адбіваецца на самаадчуванні метэазалежных людзей.
Звязда, 23 жніўня 2023