«Спадзяюся, што гэта стане выдатным падарункам смалянам да 1160-годдзя горада», — падкрэсліў часова выконваючы абавязкі губернатара Смаленскай вобласці Васіль Анохін на асабістай старонцы ў сацсетцы.
Новыя аўтобусы будуць аснашчаны дадатковым абсталяваннем — лічбавымі сэрвісамі, уключаючы безнаяўны разлік.
Мінскі аўтамабільны завод — адно з найбуйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску вялікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Прадукцыя адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэляў і 3 тыс. мадыфікацый.
Звязда, 13 жніўня 2023