https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб далучэнні Беларусі да міжнародных дагавораў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва


Дакумент размешчаны 13 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У адпаведнасці з законам, Беларусь у рамках працэсу атрымання статусу дзяржавы-члена ШАС далучаецца да 22 міжнародных дагавораў. У іх ліку — Хартыя ШАС, Шанхайская Канвенцыя аб барацьбе з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам, пагадненне аб Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры, Канвенцыя аб прывілеях і імунітэтах ШАС, пагадненні аб супрацоўніцтве ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, аб супрацоўніцтве ў галіне выяўлення і перакрыцця каналаў пранікнення асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай, сепаратысцкай і экстрэмісцкай дзейнасці.

У пакет дакументаў увайшлі таксама пагадненні аб парадку арганізацыі і правядзення сумесных антытэрарыстычных мерапрыемстваў і вучэнняў, аб правядзенні сумесных ваенных вучэнняў, аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, аб узаемадзеянні пры аказанні дапамогі ў ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама Канвенцыі ШАС супраць тэрарызму, па супрацьдзеянні экстрэмізму, дагавор аб доўгатэрміновым добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве дзяржаў-членаў ШАС.

Звязда, 13 ліпеня 2023
 
Дата публикации:13.07.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
ШОС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме