https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сітуацыя з харчовай бяспекай можа пагоршыцца адразу ў 22 краінах


Пра гэта гаворыцца ў дакладзе харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі (ФАО) і Сусветнай харчовай праграмы ААН.
На думку экспертаў, на сітуацыю сёння ўплываюць экстрэмальныя кліматычныя ўмовы, эканамічныя ўзрушэнні і канфлікты. Найбольш уразлівымі ў сітуацыі з харчаваннем застаюцца Нігерыя, Самалі, Емен, Афганістан і Паўднёвы Судан. У арганізацыі таксама звяртаюць асаблівую ўвагу на Судан, Малі, Буркіна-Фасо і Гаіці.

У прыватнасці, сітуацыя ў Судане можа пацягнуць за сабой негатыўныя наступствы ў суседніх дзяржавах. У сувязі з адсутнасцю бяспечных умоў парушаюцца маршруты паставак камерцыйных і гуманітарных грузаў у парты. Такім чынам, патокі гуманітарнай дапамогі знаходзяцца пад пагрозай гэтак жа, як і рэгіянальныя намаганні па аказанні дапамогі. Збоі ў трансгранічнай камерцыйнай дзейнасці і ланцужках паставак могуць прывесці да інфляцыі, росту цэн і вычарпання валютных рэзерваў у шэрагу краін, асабліва гэта закране Паўднёвага Судана.

Некалькімі тыднямі раней ФАО інфармавала, што ў мінулым годзе па меншай меры 258 млн чалавек у 58 краінах і тэрыторыях сутыкнуліся з найбольш істотнымі праблемамі ў галіне харчовай бяспекі.

Звязда, 29 траўня 2023
 
Дата публикации:29.05.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:158
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Голод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме