https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Польшчы зразумелі, што проста так прыбраць Беларусь да рук не атрымаецца


Пра гэта ў праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА распавёў эксперт Інстытута краін СНД Ігар Шышкін.
«Пасля таго як у Беларусі размясцілі расійскую тактычную ядзерную зброю, у Польшчы зразумелі, што проста так прыбраць Беларусь да рук не атрымаецца. Адсюль істэрычная рэакцыя. Вельмі даўно Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў адным са сваіх выступаў распавядаў пра польскія карты. На гэтых картах, якія прадаваліся ў польскіх крамах, частка тэрыторый Беларусі была ў складзе Польшчы. Гэта было задоўга да спецыяльнай ваеннай аперацыі і перавароту ў Кіеве», — сказаў Ігар Шышкін.

На думку эксперта, агрэсіўныя планы Польшчы ў дачыненні да Беларусі былі, ёсць і будуць: «А перамяшчэнне ядзернай зброі паказала, што лёгкай прагулкі для палякаў не будзе. Усё мяняецца».

Ігар Шышкін таксама звярнуў увагу на рэакцыю Польшчы на магчымае перамяшчэнне ПВК «Вагнер» у Беларусь. «У Польшчы закрычалі, каб выбіць сабе дадатковае фінансаванне і пастаўкі ўзбраення за кошт амерыканцаў або немцаў. Палякі закацілі істэрыку, што „Вагнер“ нібыта вось-вось будзе пад Варшавай, таму патрэбныя дадатковыя ўзбраенні і вайсковая тэхніка», — падсумаваў Ігар Шышкін.

Звязда, 9 ліпеня 2023
 
Дата публикации:09.07.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:145
 
Ключевые слова:
Ядерное оружие Граница Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме