https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перададзеная Украіне заходняя зброя сустракаецца каля меж Ізраіля – Нетаньяху


У Іерусаліме асцерагаюцца, што ўзбраенні, перададзеныя Украіне, могуць быць выкарыстаны супраць Ізраіля.
Некаторыя віды заходняй зброі, якая была перададзена Захадам кіеўскаму рэжыму, сустракаецца каля меж Ізраіля, пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху ў інтэрв’ю газеце The Jerusalem Post.

Ізраільскі прэм’ер пракаментаваў выданню аказанне дапамогі Украіне Захадам, звярнуўшы ўвагу на "асаблівае становішча Ізраіля", якое адрозніваецца ад краін Еўропы, што дапамагаюць кіеўскаму рэжыму.

Паводле яго слоў, у краіны блізкая ваенная мяжа з Расіяй – так, у прыватнасці, ізраільскія пілоты лятаюць побач з расійскімі ў небе Сірыі. Ізраілю важна захоўваць свабоду дзеянняў супраць спроб Ірана замацаваць ваенныя пазіцыі на паўночнай мяжы краіны.

"Па-другое, у нас таксама ёсць асцярогі, што любыя сістэмы, якія мы перададзім Украіне, будуць выкарыстаны супраць нас, таму што яны могуць патрапіць у рукі Ірана і быць выкарыстаны супраць нас", - падкрэсліў Нетаньяху.

Ён звярнуў увагу, што гэта цалкам рэальная магчымасць, бо ўжо некаторая зброя была заўважана каля ізраільскіх межаў.

"Так, уласна, і адбылося з заходнімі супрацьтанкавымі ўзбраеннямі, якія мы цяпер знаходзім каля нашых межаў. Так што мы павінны быць вельмі асцярожныя ў гэтым пытанні", - дадаў прэм’ер-міністр.

Ён распавёў, што многія заходнія лідары ўсведамляюць правільнасць "збалансаванага" ізраільскага падыходу ў пытаннях дапамогі Кіеву.

Нагадаем, што Ізраіль асудзіў СВА ва Украіне, але ўстрымліваўся ад паставак зброі кіеўскаму рэжыму. Дапамога аказвалася толькі гуманітарнымі пастаўкамі.

Пастаўкі зброі

Шэраг заходніх краін, у тым ліку і ЗША, пастаўляюць узбраенні ва Украіну з самага пачатку расійскай спецаперацыі. Масква неаднаразова папярэджвала аб негатыўным эфекце такіх дзеянняў і з-за паставак зброі накіравала ноту краінам НАТА.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адзначаў, што нашпігоўванне Украіны зброяй не спрыяе поспеху расійска-ўкраінскіх перагавораў і нясе толькі негатыўны эфект.

Пяскоў заявіў, што пастаўкі Захадам зброі Украіне прынцыпова нічога змяніць не змогуць, яны не здольны сарваць працэс дасягнення цэлей спецаперацыі Расіі, і зробяць толькі горш украінскаму народу.

Прадстаўнік Крамля таксама мяркуе, што рана ці позна еўрапейскім палітыкам давядзецца задумацца і адказаць перад сваім народам, для чаго яны пастаўляюць зброю ва Украіну. Паводле яго слоў, еўрапейскім краінам, якія ўдзельнічаюць ва ўкраінскім канфлікце, не ўдасца пазбегнуць негатыўных наступстваў, і ў эканамічным плане яны іх ужо адчуваюць.

Мінск, 23 чэрвеня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:23.06.2023
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:160
 
Ключевые слова:
Вооружение Коллективный запад Израиль Безопасность Украина Спецоперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме