На думку экспертаў, на сітуацыю сёння ўплываюць экстрэмальныя кліматычныя ўмовы, эканамічныя ўзрушэнні і канфлікты. Найбольш уразлівымі ў сітуацыі з харчаваннем застаюцца Нігерыя, Самалі, Емен, Афганістан і Паўднёвы Судан. У арганізацыі таксама звяртаюць асаблівую ўвагу на Судан, Малі, Буркіна-Фасо і Гаіці.
У прыватнасці, сітуацыя ў Судане можа пацягнуць за сабой негатыўныя наступствы ў суседніх дзяржавах. У сувязі з адсутнасцю бяспечных умоў парушаюцца маршруты паставак камерцыйных і гуманітарных грузаў у парты. Такім чынам, патокі гуманітарнай дапамогі знаходзяцца пад пагрозай гэтак жа, як і рэгіянальныя намаганні па аказанні дапамогі. Збоі ў трансгранічнай камерцыйнай дзейнасці і ланцужках паставак могуць прывесці да інфляцыі, росту цэн і вычарпання валютных рэзерваў у шэрагу краін, асабліва гэта закране Паўднёвага Судана.
Некалькімі тыднямі раней ФАО інфармавала, што ў мінулым годзе па меншай меры 258 млн чалавек у 58 краінах і тэрыторыях сутыкнуліся з найбольш істотнымі праблемамі ў галіне харчовай бяспекі.
Звязда, 29 траўня 2023