https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская творчасць была прадстаўлена на адкрыцці Дзён славянскага пісьменства ў Малдове


Беларуская творчасць была прадстаўлена на гала-канцэрце з нагоды ўрачыстага адкрыцця Дзён славянскага пісьменства і культуры ў Малдове.
Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальным тэатры оперы і балета імя Марыі Біешу ў Кішынёве. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва Малдовы, паслы Беларусі, Расіі, Украіны і Балгарыі, прадстаўнікі абшчын славянскіх народаў, якія пражываюць у Малдове, творчая інтэлігенцыя.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Вячаслаў Асіпенка, выступаючы на адкрыцці ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 1150-годдзю славянскага кнігавыдання, падкрэсліў, што Кірыла і Мяфодзій заклалі аснову працвітання славянскага кнігавыдання, у якім пакінуў значны след і беларускі першадрукар Францыск Скарына. Ён адзначыў, што Дні славянскага пісьменства - свята як царкоўнае, так і свецкае, яно мае статус дзяржаўнага ў многіх краінах Еўропы.

Паводле слоў пасла, спадчына Кірылы і Мяфодзія значна паўплывала на цесную ўзаемасувязь і ўзаемнае ўзбагачэнне еўрапейскіх культур, і сёння стаіць задача не толькі захоўваць аснову духоўнай і культурна-гістарычнай спадчыны, але і растлумачваць маладому пакаленню высокае маральнае значэнне Дзён славянскага пісьменства і культуры як сімвала векавой роднасці, духоўнай блізкасці славянскіх народаў.

З кожным годам палітра святочных мерапрыемстваў Дзён славянскага пісьменства і культуры ў Малдове становіцці ўсё багацейшай, усё больш гасцей з розных краін удзельнічаюць у іх не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах краіны. У час канцэртаў, конкурсных праграм і выставак атрымліваюць магчымасць прадставіць сваю нацыянальную творчасць рускія, украінцы, балгары, беларусы, прадстаўнікі іншых абшчын Малдовы.

У ходзе беларускай часткі канцэрта-адкрыцця член Беларускай абшчыны Малдовы заслужаная артыстка Малдовы Маргарэта Івануш прадэкламавала верш "Мой родны кут", прагучалі песні на беларускай мове, гледачам быў прадстаўлены танец "Купалінка".

Традыцыйныя Дні славянскага пісьменства і культуры прадоўжацца ў Малдове да 27 мая. У час урачыстых мерапрыемстваў 23 мая ў Кішынёве адбудзецца ўскладанне кветак да помнікаў выдатным дзеячам славянскага пісьменства і культуры. У ім прымуць удзел прадстаўнікі пасольстваў, няўрадавых і этнакультурных арганізацый, паэты, пісьменнікі і вучоныя. У гарадах і вёсках Малдовы пройдуць фестывалі, масавыя гулянні і канцэрты. Гасцей свята чакаюць канферэнцыі, вечары паэзіі, літаратурна-інфармацыйныя праграмы і літаратурна-музычныя кампазіцыі, вусныя часопісы, конкурсы, круглыя сталы, сустрэчы з маладымі пісьменнікамі і паэтамі.

22 мая 2013, Кішынёў
Андрэй Гусін - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2013
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1858
 
Ключевые слова:
День славянской письменности Молдова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме