https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб`яднанняў і абшчын Леанід Левін


На 77-м годзе жыцця памёр старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб`яднанняў і абшчын Леанід Левін.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, спачуванні сваякам і калегам Леаніда Левіна ў сувязі з яго смерцю выказаў Аляксандр Лукашэнка.

Леанід Левін нарадзіўся 25 ліпеня 1936 года ў Мінску. Заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі і прэміі Ленінскага камсамола, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэмій архітэктуры. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу "Хатынь", за які ў складзе аўтарскага калектыву быў удастоены Ленінскай прэміі.

Узначальваў Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб`яднанняў і абшчын з 1991 года.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2014
 
Дата публикации:01.03.2014
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1602
 
Ключевые слова:
Некролог Леонид Левин Евреи в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме