https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы могуць атрымаць статус нацыянальнай мяншыні Чэхіі


Міністар замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнбэрг, які таксама зьяўляецца старшынём урадавай Рады нацыянальных меншасьцяў, заявіў, што на бліжэйшым паседжаньні ўраду прапануе разгледзець пытаньне аб уключэньні ў склад Рады прадстаўнікоў чэскіх беларусаў і віетнамцаў.
Наданьне такога статусу дае прадстаўнікам канкрэтнага народу істотныя правы. Напрыклад, паводле выданьня novinky.cz, яны могуць мець дзьвюхмоўныя надпісы ў месцах свайго кампактнага пражываньня, а таксама маюць права зьвяртацца ў дзяржаўныя органы на сваёй мове.

Але для беларусаў Чэхіі самае важнае ў статусе нацыянальнай мяншыні Чэхіі — гэта абавязак чэскай дзяржавы падтрымліваць мову і культуру прызнанай нацыянальнай меншасьці.

Адносна ўключэньня прадстаўніка віетнамцаў у Раду нацыянальных мяншыняў пярэчаньні мае міністар унутраных справаў Ян Кубіцэ, паколькі яго ведамства доўгі час беспасьпяхова спрабуе нэўтралізаваць віетнамскіх наркадылераў.

Віетнамцаў у Чэскай Рэспубліцы жыве каля 57 тысяч, беларусаў — каля 4 тысяч.

Пра магчымасьць прызнаньня беларусаў нацыянальнай мяншыняй Чэхіі ішла размова падчас нядаўняга спатканьня міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга са старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвілай.

Радыё Свабода, 29 сакавіка 2013
 
Дата публикации:29.03.2013
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1820
 
Ключевые слова:
Чехия Нацменьшинства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме