https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вечар з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з палесцінскім народам адбыўся ў Доме дружбы


Народ Дзяржавы Палесціна імкнецца да міру і згоды. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь, дуаен дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў нашай краіне, Халед Арыкат 29-га лістапада ў Доме дружбы на пасяджэнні клуба "Дыялог з паслом".
Сустрэча адбылася з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з палесцінскім народам і гадавіны абвяшчэння Дзяржавы Палесціна. Дыпламат расказаў пра гісторыю сваёй краіны, пра шматпакутны палесцінскі народ, які імкнецца да міру і згоды.

"Мы заклікаем увесь свет звярнуць увагу на неабходнасць выканання міжнародных рэзалюцый адносна Палесціны, а таксама заклікаем сабраць міжнародную канферэнцыю для вырашэння існуючага канфлікту", - заявіў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Халед Арыкат падзякаваў беларускаму народу за салідарнасць і падтрымку.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова падкрэсліла: "Мы збіраемся, каб выказаць салідарнасць з палесцінскім народам. Я захапляюся народам Палесціны. Мы падзяляем яго імкненне да міру і незалежнасці, да шчаслівага жыцця".

Старшыня таварыства "Беларусь - Палесціна", рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Юрый Бондар пажадаў найхутчэйшага мірнага вырашэння сітуацыі ў рэгіёне.

На мерапрыемстве ў выкананні беларускіх студэнтаў прагучалі вершы палесцінскіх паэтаў, у тым ліку Махмуда Дарвіша. Гэта вядомы палесцінскі паэт і пісьменнік, уладальнік шэрага літаратурных узнагарод. У яго паэзіі Палесціна становіцца метафарай страчанага Эдэма, смерці і ўваскрэсення, пакуты.

З Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса.

"Беларусь будзе і ў далейшым падтрымліваць намаганні Палесціны па мірным развіцці. Перакананы, што ў будучым мы зможам рэалізаваць у поўнай меры патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай, палітычнай і іншых сферах на карысць беларускага і палесцінскага народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

29 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2021
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:459
 
Ключевые слова:
Дом Дружбы Минск Палестина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме