https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дні культуры Арменіі ў Беларусі сведчаць аб узаемным інтарэсе двух народаў


Аб гэтым 9 лютага на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця заявіў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Беларуска-армянскія адносіны маюць даўнюю гісторыю. Армянскі народ унёс вялікі ўклад у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. А сёння прадстаўнікі армянскай дыяспары з`яўляюцца гордасцю Беларусі, сказаў Барыс Святлоў.

У 2014 годзе ў Арменіі прайшлі дні беларускай культуры. Культура з`яўляецца візітнай карткай любой краіны, дапамагае вырашаць розныя пытанні, якія, на першы погляд, бачацца невырашальнымі, дадаў міністр.

У сваю чаргу намеснік міністра культуры Арменіі Артур Пагасян сказаў, што армянскі народ хоча падзяліцца сваёй вялікай культурай з беларускім народам, паколькі дружба паміж краінамі становіцца ўсё мацнейшай, а ўжо 10-гадовае супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва пашырае свае межы. "У наш час мы абавязаны захаваць і перадаць будучым пакаленням сфарміраваныя добрыя традыцыі, культурныя і чалавечыя сувязі", - упэўнены Артур Пагасян.

Першым мерапрыемствам стала выстаўка старадаўняй армянскай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На выстаўцы "Арменія - блаславёны край" прадстаўлены старадрукаваныя кнігі - першая друкаваная кніга на армянскай мове (1512 год), друкаваная Біблія на армянскай мове (1666 год), "Аздарар" ("Веснік") - першая армянская перыёдыка, а таксама кнігі з калекцый Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі.

Мінчане атрымаюць магчымасць азнаёміцца з работамі сучасных армянскіх мастакоў у галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка адкрыецца 10 лютага. Вечарам таго ж дня Дзяржаўны джазавы аркестр Арменіі выступіць у канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Арганізацыя Дзён культуры Арменіі ў Беларусі прадугледжана праграмай супрацоўніцтва паміж міністэрствамі культуры дзвюх краін на 2014-2017 гады. Праграма нацэлена на садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж музеямі краін, правядзенню абменных гастролей тэатраў, музычных і харэаграфічных калектываў Беларусі і Арменіі, а таксама прадугледжвае правядзенне Дзён беларускага кіно ў Арменіі і Дзён армянскага кіно ў Беларусі на працягу дзеяння праграмы.

Акрамя таго, Арменія ў гэтым годзе з`яўляецца краінай - ганаровым госцем XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

10 лютага 2016, Мінск
Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.02.2016
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1196
 
Ключевые слова:
Дни культуры Беларусь-Армения Книжная ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме