https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бюст Янкі Купалы адкрылі ў баўгарскім Пліску


Бюст Янкі Купалы ўрачыста адкрылі ў Двары кірыліцы ў балгарскім горадзе Пліска, паведамілі карэспандэнту ў пасольстве Беларусі ў Баўгарыі.
"У час цырымоніі па сталай для Двара кірыліцы традыцыі пастамент бюста быў пасыпаны зямлёй з радзімы Янкі Купалы. Ад імя беларускай дэлегацыі да помніка былі ўскладзены любімыя кветкі паэта - белыя ружы", - расказалі ў дыпмісіі.

На мерапрыемстве гучалі вершы класіка на беларускай і баўгарскай мовах. Аўтарам бюста выступіў беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, які прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця помніка. У ёй таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Баўгарыі Аляксандр Лукашэвіч, дэлегацыя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч.

Гасцямі ўрачыстага мерапрыемства сталі ў тым ліку кіраўніцтва гарадоў і абласцей Баўгарыі, народныя дэпутаты і грамадскасць.

4 лістапада 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2019
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:566
 
Ключевые слова:
Янка Купала Болгария Памятник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме