https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свята азербайджанскай культуры пройдзе ў Верхнім горадзе


Арганізатары прадугледзелі майстар-класы па танцах і падрыхтоўцы нацыянальных азербайджанскіх страў.
Свята азербайджанскай культуры адбудзецца на тэрыторыі Верхняга горада 12 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У фестываля цікавая будучыня, таму што ў Гомелі вельмі шмат цікавых спікераў і музыкаў, якія хочуць і гатовыя дзяліцца сваёй энергіяй, упэўнены арганізатары.

Па словах арганізатараў, з 13:00 да 17:00 гасцей чакае насычаная канцэртная праграма: выступяць калектывы "Легенды Каўказа" і Sari Gelin, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2015" Руслан Асланаў і прадстаўніца Беларусі на міжнародным конкурсе Turkvision-2015 Саша Казімірава, саліст Моладзевага тэатра эстрады і лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў па Гомельскай вобласці Руслан Шыр.

Таксама запланаваны модны паказ калекцыі ад маладой дызайнеркі Сабіны Алашавай.

Арганізатары прадугледзелі майстар-класы па танцах і гатаванні нацыянальных азербайджанскіх страў. Наведвальнікаў свята чакае выстава-продаж азербайджанскіх тавараў і фотазона ў нацыянальным стылі. Будзе і пляцоўка для гульні ў нарды.

"Вядома, не абыдзецца без дэгустацыі страў нацыянальнай азербайджанскай кухні, ласункаў, знакамітай гарбаты", — адзначылі ў Мінгарвыканкаме.

Мінск, 7 жніўня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:07.08.2017
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1000
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Мінск Азербайджанский центр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме