https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свята карэйскай культуры пройдзе ў Мінску


Свята карэйскай культуры пройдзе ў Мінску 13 жніўня на тэрыторыі Верхняга горада, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Канцэртная праграма ўключае два блокі. Першы з іх - традыцыйны: творчы калектыў карэйскай культуры "Арыранг" пры ГА "Асацыяцыя беларускіх карэйцаў" пакажа мінчанам і гасцям сталіцы танцы з нажамі, веерамі, барабанамі, прадаставіць магчымасць азнаёміцца з элементамі традыцыйнага карэйскага касцюма і навучыцца іграць на адным з традыцыйных барабанаў - чангу.

Калектыў існуе з 2007 года, удзельнічае ў мерапрыемствах і фестывалях не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У рэпертуары ансамбля ёсць узоры прыдворнага, народнага, рытуальнага танца, а таксама аўтарскія танцы сучаснага карэйскага харэаграфічнага мастацтва.

Акрамя таго, удзельнікі "Арыранга" прадстаўляюць ігру на традыцыйных карэйскіх ударных інструментах. Дарэчы, некаторыя нумары будуць прадстаўлены шырокай аўдыторыі ў Мінску ўпершыню.

Што датычыцца другога (сучаснага) блока праграмы, то пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі падрыхтавала канцэрт карэйскай поп-музыкі.

Яна прадстаўлена ў нашай краіне шматлікімі кавер-брэндамі. "Халю" (новая хваля сучаснай поп-культуры) прымушае маладых людзей танцаваць, спаборнічаць на конкурсах і фестывалях, матывуе да вывучэння карэйскай мовы.

Таксама госці свята змогуць азнаёміцца з каліграфіяй, сфатаграфавацца ў традыцыйным адзенні (ханбок), набыць сувеніры з Паўднёвай Карэі і пакаштаваць карэйскія стравы. Арганізатары свята - Мінгарвыканкам, ГА "Асацыяцыя беларускіх карэйцаў", Пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.

10 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2016
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1351
 
Ключевые слова:
Дни культуры Мінск Корейцы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме