https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адбылася прэзентацыя беларускага нумара газеты «Адабіёт ва саньят»


У канферэнц-зале Выдавецкага дома «Звязда» прайшла прэзентацыя беларускага нумара газеты «Адабіёт ва саньят» («Літаратура і мастацтва»).
У госці да «Звязды» прыйшоў пасол Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлат Каімдадодаў. Размова ішла пра спецыяльны выпуск пісьменніцкай газеты Таджыкістана, прысвечанай беларускай літаратуры. У адным нумары ў перакладзе на таджыкскую былі прадстаўлены творы самых розных паэтаў і празаікаў Беларусі. Такі вопыт узяла на ўзбраенне і газета «Літаратура і мастацтва», выпусціўшы нядаўна нумар ужо з творамі таджыкскай літаратуры на беларускай мове.

Традыцыі беларуска-таджыкскіх літаратурных узаемаадносін імкліва развіваюцца. Пра гэта гаварылі і Казідаўлат Каімдадодаў, і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, і адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка. Гэтаму спрыяюць і руплівасць асобных перакладчыкаў, прапагандыстаў дружбы літаратур. У Беларусі — перакладчыцы, празаіка Ірыны Качатковай, у Таджыкістане — празаіка, публіцыста, перакладчыка Ато Хамдама, празаіка і перакладчыка Леаніда Чыгрына (ён, між іншым, нарадзіўся на Віцебшчыне, 70 гадоў жыве ў Таджыкістане, выдатна валодае таджыкскай мовай).



Аўтар: Кірыл Ладуцька 
Звязда, 19 сакавіка 2016
 
Дата публикации:19.03.2016
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1502
 
Ключевые слова:
Беларусь-Таджикистан Литература Перевод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме