https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь можа прыняць удзел у праграме па рассяленні сірыйскіх бежанцаў, якія цяпер знаходзяцца ў дзяржавах Еўрапейскага саюза


Такое меркаванне выказаў 18 лютага ў Гомелі прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) у Беларусі Жан Іў Бушардзі.
Паводле слоў прадстаўніка Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) у Беларусі, у канцы сакавіка бягучага года адбудзецца сустрэча на высокім узроўні, якую арганізуе УВКБ ААН, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі многіх краін. Адна з мэт гэтай сустрэчы - заклікаць урады дзяржаў падзяліць цяжар адказнасці і клопату ў адносінах да вымушаных мігрантаў, у першую чаргу бежанцаў з Сірыі. Беларусь таксама стане адной з удзельніц гэтага мерапрыемства. У час сустрэчы павінны быць прыняты адпаведныя дакументы.

"Магчыма, для вашай краіны будзе распрацавана новая праграма, якая будзе датычыцца не толькі Гомельскай вобласці, але і ўсёй Беларусі. Гэта можа быць прыём 50, а, можа, 100 чалавек з ліку бежанцаў з Сірыі", - адзначыў ён.

Цяпер у Гомельскай вобласці пражываюць некалькі сем`яў бежанцаў з Сірыі, перасяленне якіх было ажыццёўлена пры фінансавай падтрымцы УВКБ ААН і пры цесным узаемадзеянні з беларускімі ўладамі.

"Гэты праект у цэлым можна лічыць паспяховым. Органы ўлады згадзіліся падзяліць цяжар адказнасці ў аказанні дапамогі сірыйскім бежанцам. Людзі тут пражываюць ужо год. Мы наведаем гэтыя сем`і і паглядзім, наколькі людзі эфектыўна інтэгруюцца ў беларускае грамадства, які дасягнуты прагрэс з таго моманту, як яны сюды прыехалі", - адзначыў Жан Іў Бушардзі.

БЕЛТА, 18 лютага 2016
 
Дата публикации:18.02.2016
Тематика:Новости, Национальные центры
Просмотров:1277
 
Ключевые слова:
Беженцы Евросоюз Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме