https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік "Русского дома" ў ЦАР шпіталізаваны пасля тэракта ў Бангі


Выбуховая прылада была закладзена ў пасылцы, якая прыйшла па пошце гендырэктару культурнага цэнтра.
Генеральны дырэктар "Русского дома" ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы (ЦАР) Дзмітрый Сытый шпіталізаваны пасля замаху, пра гэта паведаміў прэс-аташэ пасольства Расіі Уладзіслаў Ільін.

"Сёння раніцай быў учынены замах на генеральнага дырэктара "Русского дома" Дзмітрыя Сяргеевіча Сытага", - цытуе словы Ільіна РІА Навіны.

Ён адзначыў, што Сытый знаходзіцца ў бальніцы сталіцы ЦАР, Бангі.

Агенцтва са спасылкай на мясцовую паліцыю адзначае, што кіраўнік "Русского дома" неаднаразова атрымліваў пагрозы. Раней ён ужо звяртаўся ў паліцыю наконт гэтага.

"Раней ён атрымаў першую пасылку, і калі ён яе адкрыў, там былі пагрозы", - распавёў начальнік паліцыі ЦАР Б’енвеню Зокуэ.

Кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўген Прымакоў напісаў у сваім Telegram-канале, што супраць партнёрскага "Русского дома" ў Бангі быў здзейснены тэракт – выбуховае прыстасаванне, якое знаходзілася ў пасылцы, цяжка параніла кіраўніка культурнага цэнтра.

У расійскай дыпмісіі ў ЦАР агенцтву паведамілі, што ў пацярпелага ў выніку тэракта Сытага кантузія, пагрозы жыццю няма.

Мінск, 16 снежня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:16.12.2022
Тематика:Новости, Национальные центры
Просмотров:885
 
Ключевые слова:
Центральноафриканская Республика Русский Дом Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме