https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль «Наўруз» пройдзе 21 сакавіка ў БДУ


Гэта падзея прымеркавана да прыходу вясны па астранамічным календары ў іранскіх і цюркскіх народаў.
Удзельнікамі маштабнага мерапрыемства стануць каля 400 замежных студэнтаў са сталічных ВНУ, сярод іх — БДУ, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі і інш. Гэта прадстаўнікі Азербайджана, Ірана, Палестыны, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Кітая. На ўрачыстасць запрошаны таксама прадстаўнікі дыпмісій і кіраўніцтва БДУ.

Традыцыйна мерапрыемства знаёміць гасцей са шматграннасцю і разнастайнасцю нацый і іх культур. На тэматычных пляцоўках, аформленых з улікам традыцый і асаблівасцей народаў, можна будзе азнаёміцца з творамі мастацтва і літаратуры, народнымі касцюмамі і ўпрыгажэннямі, убачыць характэрныя прадметы побыту, пакаштаваць традыцыйныя пачастункі ўсходняй кухні і інш.

У праграме вясновага вечара запланаваны таксама выступленні артыстаў з інструментальнымі і танцавальнымі нумарамі, вакальнымі кампазіцыямі на розных мовах. Так, шоу-група «Одлар» з Азербайджана выканае вядомую «Лязгінку», калектыў з Палестыны прадэманструе танец «Дабка», артысты «Каракум» з Туркменістана выступяць з танцам «Куштдэпдзі» і інш.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Савет зямляцтваў, упраўленні па выхаваўчай рабоце з моладдзю і па справах культуры БДУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 20 сакавіка 2023
 
Дата публикации:20.03.2023
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:459
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Наурыз Праздник весны Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме