https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль нацыянальных культур у Гродне перанесены


ХІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне перанесены, паведаміла дырэктарка Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка.
"2020-ы быў запланаваны фестывальным годам. У Гродне павінны былі адбыцца заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, але аргкамітэт прыняў рашэнне аб пераносе фестывалю па просьбе Гродзенскага аблвыканкама і нацыянальных культурных грамадскіх аб`яднанняў. Мы рыхтуемся да IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, але адбудзецца ён ці не, залежыць ад сітуацыі ў свеце", - расказала Вольга Антоненка.

Фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе ў наступным годзе, традыцыйна ў чэрвені. "Цяпер усё ідзе сваім парадкам. Рэпетыцыі творчых калектываў нацыянальных культурных грамадскіх аб`яднанняў праводзяцца і ў рэжыме анлайн, на базе цэнтра ў нешматлікай колькасці праводзяцца майстар-класы", - адзначыла дырэктарка цэнтра.

Вольга Антоненка падкрэсліла, што дыяспары за мяжой праводзяць актыўную работу па папулярызацыі беларускай культуры. "Аб гэтым сведчаць і тыя матэрыялы, якія яны прысылаюць нам. Іх можна паглядзець на нашым сайце. Самае галоўнае, што папулярызацыя беларускай культуры праходзіць за мяжой. У многіх краінах свету быў аб`яўлены каранцін, але, тым не менш, у рэжыме анлайн ішлі віншаванні з 75-годдзем Перамогі ад усіх беларусаў замежжа. Ніхто не застаўся абыякавым, людзі актыўна ўключаліся ў гэты віншавальны марафон, - сказала яна. - Цэнтр займаецца вялікай падтрымкай усіх пачынанняў беларусаў замежжа. Напрыклад, у Аргенціне ёсць беларускія калектывы, якім ужо каля 80 гадоў. У красавіку бягучага года два беларускія харэографы павінны былі ляцець туды, каб праводзіць майстар-класы з 6 беларускімі калектывамі. Гэта вельмі запатрабавана і яны хочуць атрымліваць майстар-класы па беларускай харэаграфіі і вакальнай культуры. Думаю, паездка адбудзецца, калі не ў гэтым годзе, то ў наступным".

Што датычыцца правядзення свят нацыянальных культур, якія так падабаюцца мінчанам і гасцям горада, работа ў гэтым напрамку вядзецца.

"Рашэнне па правядзенні свят нацыянальных культур прымае Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт разам з пасольствамі і кіраўніцтвам нацыянальных дыяспар. Графік складзены, будзем глядзець", - дадала дырэктарка цэнтра.

13 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.05.2020
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:642
 
Ключевые слова:
Гродна Фэст культуры Диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме