https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мечыслаў Лысы разлічвае на аб`яднанне саюза палякаў і на зняцце санкцый


7 снежня ў Мінску, у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь, адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Саюза палякаў на Беларусі Мечыслава Лысага.
Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да заканчэння візіту ў Мінск польскай дэлегацыі на чале са спікерам сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.

Мечыслаў Лысы, старшыня Саюза палякаў на Беларусі: "На мой погляд, намеціліся пэўныя падыходы да вырашэння сітуацыі. Раскол здарыўся ў 2005 годзе і працягваецца па гэты дзень. Беларускія палякі імкнуцца да адзінага саюза. Можа, ужо трэба сядаць за стол перамоваў? Толькі дыялог можа прывесці да пазітыўных зрухаў. Той саюз прыняў рашэнне не аб`ядноўвацца. Вельмі шкада, што такое рашэнне было прынятае. Санкцыя знятыя, але многія члены нашай арганізацыі, яе актывісты знаходзіліся пад санкцыямі з боку Польшчы. І не таму, што мы займаемся палітычнай дзейнасцю, зусім з іншых прычын мы знаходзімся пад санкцыямі. Наколькі я ведаю, да канца гэтае пытанне не вырашанае дагэтуль. Мы ўскладаем надзеі і на рашэнне гэтага пытання. Не павінны палякі трымаць пад санкцыямі палякаў толькі таму, што яны належаць да Саюза палякаў, толькі таму, што ў іх сваё меркаванне".

БелаПАН, 7 снежня 2016
 
Дата публикации:07.12.2016
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1252
 
Ключевые слова:
Союз Поляков Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме