https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве аднавілі пашкоджаны вандаламі помнік Тарасу Шаўчэнку


Украінская дыяспара ў Магілёве просіць міліцыю знайсьці, хто зноў пашкодзіў бюст Шаўчэнкі.
У Магілёве другі раз запар аднавілі надпіс на пастамэнце помніка Тарасу Шаўчэнку. Упершыню помнік пашкодзілі, як мяркуюць актывісты мясцовай украінскай дыяспары, у студзені гэтага года, напярэдадні Дня саборнасьці, які адзначаецца ва Ўкраіне.

Невядомыя зламысьнікі зьбілі імя клясыка ўкраінскай літаратуры. А ў сакавіку акт вандалізму быў учынены паўторна.

Днямі надпіс выгравіявалі на пастамэнце. Паводле кіраўніка культурна-асьветніцкага аб’яднаньня украінцаў Магілёва Генадзя Гузія, зламысьнікаў пакуль не знайшлі.

«Справа на кантролі Сьледчага камітэту і курыруе КДБ, — зазначае спадар Гузій. — Мы выгравіявалі надпіс і падфарбавалі яго. Учора помнік вымылі. Там жа на беразе Дняпра будуць маштабныя мерапрыемствы да сямідзесяцігодзьдзя перамогі, таму помнік прывялі ў парадак, каб ён выглядаў годна».

Радыё Свабода
Менск, 2 траўня 2015
 
Дата публикации:02.05.2015
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1405
 
Ключевые слова:
Тарас Шевченко Диаспора Вандализм Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме