https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкрыццё XIV фестывалю нацыянальных культур пройдзе 9 верасня каля Мінскай ратушы


Адкрыццё XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур пройдзе 9 верасня ў Верхнім горадзе на галоўнай сцэне каля Мінскай ратушы, паведаміла мастацкая кіраўніца рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Алена Госцева.
На фестывалі будуць прадстаўлены культуры 24 нацыянальнасцей і выстава нацыянальных дыяспар. Дадаткова ў канцэртную праграму ўключаны Пакістан, з пасольствам якога ўжо ладзілі вечары ўсходніх культур, а таксама Кітай і Аргенціна.

Адна з галоўных задач мерапрыемства — выявіць аўтэнтычных носьбітаў культуры. Таму ў журы адборачнага тура фестывалю — старшыні нацыянальна-культурных аб’яднанняў, якія строга ацэньвалі, наколькі прадстаўленыя нумары адпавядаюць нацыянальнай ідэнтычнасці.

Канцэртная праграма і выстава пройдзе з 12.00 да 17.00, а ўрачыстае адкрыццё адбудзецца а 14.00. У адкрыцці фестывалю прыме ўдзел міністр культуры Анатоль Маркевіч, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон, старшыня Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Георгій Ягі.

У канцэрце прымуць удзел Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца, Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Генадзя Цітовіча. Кожная дыяспара прадставіць па 2-3 нумары ад сваёй нацыянальнасці. На адкрыццё таксама прыедзе спецыяльны госць з Санкт-Пецярбурга: фальклорны эстонскі гурт «Neevo», — растлумачыла мастацкі кіраўнік рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

Звязда, 6 верасня 2023
 
Дата публикации:06.09.2023
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:346
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме