https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СПБ перадалі кнігі беларускіх класікаў на татарскай мове


12 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча творчай інтэлігенцыі Рэспублікі Беларусі і Рэспублікі Татарстана. Чырвоная нітка зносін — культурнае супрацоўніцтва паміж рэспублікамі.
— Дні культуры Татарстана, несумненна, стануць важным этапам у нашым двухбаковым культурным супрацоўніцтве, — адзначыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. — 2023-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам міру і стваральнай працы. Трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны знайшлі адлюстраванне ў сумесных беларуска-расійскіх праектах. Мы ніколі не робім паўзы ў гэтай працы. Бачым велізарны патэнцыял у сумесных праектах на патрыятычную тэму. Наш народ выказвае сваю цвёрдую пазіцыю па недапушчэнні рэабілітацыі нацыстаў і іх памагатых, выступае супраць перагляду святых для нашай памяці старонак гісторыі, супраць фарміравання і распаўсюджвання хлуслівых фальшывак, якія не адпавядаюць гістарычнаму развіццю нашых краін і адмаўляюць сапраўдныя духоўныя каштоўнасці.

— Свет вельмі моцна змяняецца, і сфера культуры вельмі востра рэагуе на ўсе змены і выклікі, якія сёння ёсць у сучасным свеце. Я згодна з маім калегам Анатолем Мечыслававічам: адна з нашых задач — недапушчэнне тэндэнцыі да рэабілітацыі фашызму і перапісвання гісторыі. Па сутнасці, культурная сфера — гэта сфера ідэалогіі. Толькі ў цесным супрацоўніцтве паміж рознымі ўстановамі мы зможам быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Нам у спадчыну засталіся агульначалавечыя каштоўнасці. 16 гадоў я працую ў сферы культуры і магу сказаць, што такой падтрымкі нашай сферы не было ніколі, гэта проста беспрэцэдэнтны ўзровень, — акцэнтавала міністр культуры Рэспублікі Татарстан Ірада Аюпава.

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах прапанавала пісьменнікам з Татарстана, прысутным на сустрэчы, шэраг сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж пісьменнікамі і паэтамі дзвюх краін, і ўручыла намесніку старшыні Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Татарстан Рыфату Курбанаву памятны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

У знак удзячнасці Рыфат Курбанаў перадаў кнігі беларускіх класікаў, перакладзеных з беларускай на татарскую мову.

У канцы сустрэчы былі падпісаны пагадненні паміж дзяржаўным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеем-запаведнікам «Казанскі Крэмль» і замкавым комплексам «Мір», Нацыянальным музеем Рэспублікі Татарстан і вядучымі музеямі нашай краіны: Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтар: Віктар Іванчыкаў
Звязда, 13 верасня 2023
 
Дата публикации:13.09.2023
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:350
 
Ключевые слова:
Татарстан Литература Книгоиздание Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме