https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ў Верхнім горадзе 11 верасня адкрыецца XІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур


Плануецца, што ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю прымуць удзел прадстаўнікі Мінкультуры, Мінгарвыканкама, пасольстваў замежных дзяржаў, таксама старшыні нацыянальна-культурных грамадскіх аб`яднанняў.
Падчас адкрыцця фестывалю з 12.00 да 17.00 пройдзе канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў розных нацыянальнасцяў — беларусаў, азербайджанцаў, армян, афганцаў, башкіраў, грузін, дагестанцаў, яўрэяў, ірландцаў, італьянцаў, індыйцаў, карэйцаў, кітайцаў, літоўцаў, малдаван, немцаў, палякаў, палесцінцаў, рускіх, татараў, туркменаў, украінцаў, цыганоў, чувашоў, эстонцаў.

У якасці запрошаных гасцей у канцэрце прымуць удзел заслужаны калектыў Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г. І. Цітовіча, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца «Дружба».

«На тэрыторыі Верхняга горада размесцяць выстаўку традыцыйных касцюмаў і прадметаў побыту нацыянальных культур, вырабаў народных рамёстваў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, а рэстараны сталіцы прадставяць стравы нацыянальнай кухні», — дадалі арганізатары.

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур праводзіцца ў два этапы. Першы — урачыстае адкрыццё і адборачныя туры ў рэгіёнах Беларусі. Кожны з іх прадстаўляе канцэртную праграму і выстаўкі з удзелам прадстаўнікоў нацыянальнасцяў, якія пражываюць у гэтым рэгіёне. Цяпер фарміруецца журы па жанравых кірунках: харэаграфія, вакал, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інструментальная музыка.

Другі этап — заключныя мерапрыемствы ў Гродне. У першы дзень арганізуюць шэсце прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар, святочны канцэрт з удзелам творчых калектываў нацыянальна-культурных аб`яднанняў і прафесійных артыстаў, а ў заключны дзень будуць працаваць нацыянальныя падворкі, пройдзе канцэрт-закрыццё фестывалю з узнагароджаннем удзельнікаў.

Звязда, 2 верасня 2021
 
Дата публикации:02.09.2021
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:371
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме