https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур неабходна надаць новы імпульс


Такое меркаванне выказаў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы фестывалю.
"Сёння мы праводзім першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Склад аргкамітэта абноўлены, і цяпер мерапрыемства будзе праходзіць пад патранажам урада і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Перад намі стаіць задача не толькі захаваць унікальны фестываль, але і надаць яму новы імпульс, павысіць яго статус і ўзровень прэстыжу".

Адкрыццё фестывалю ў гэтым годзе адбылося 11 верасня ў Мінску, заключныя яго мерапрыемствы па традыцыі пройдуць у наступным годзе ў Гродне.

"Падрыхтоўка да фестывалю, як і да іншых мерапрыемстваў рэспубліканскага ўзроўню, павінна весціся зладжана і адказна, таму хачу абазначыць некалькі аспектаў. Па-першае, адборачнымі турамі і падрыхтоўкай займаецца Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Месяц таму мы далі старт фестывалю. Неабходна абмеркаваць, што адбываецца на гэтым этапе, якія задачы мы вырашаем, якая роля цэнтра ў гэтых пытаннях", - звярнуў увагу намеснік прэм`ер-міністра.

Па-другое, паводле слоў віцэ-прэм`ера, работа над канцэпцыяй фестывалю, сцэнарнымі планамі, складам журы павінна ісці поўным ходам ужо цяпер. "Мы прывыклі з году ў год працаваць па адной схеме. На мой погляд, трэба адыходзіць ад шаблоннага правядзення свята, неабходны новыя ідэі і прапановы, - падкрэсліў Ігар Петрышэнка. - Заўсёды шмат пытанняў па сцэнарыях галоўных канцэртаў фестываляў. Тут таксама патрэбны свежыя ідэі і, вядома ж, новыя імёны".

Па-трэцяе, не павінны застацца ўбаку беларускія дыяспары за мяжой. "Наколькі яны інфармаваны аб правядзенні фестываляў, ці ёсць прапановы па пашырэнні геаграфіі яго ўдзельнікаў", - дадаў ён.

Таксама віцэ-прэм`ер адзначыў, што трэба перагледзець этапы правядзення заключных мерапрыемстваў у Гродне і перанесці іх з чэрвеня на верасень. "Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур можа стаць яркім складнікам святкавання нашага новага свята - Дня народнага адзінства. Таму гэту тэму таксама трэба абмеркаваць і прапрацаваць", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

12 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.10.2021
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:408
 
Ключевые слова:
Гродна Фэст культуры Фестиваль национальных культур
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме