https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС: узаемадзеянне з дыяспарамі не павінна абмяжоўвацца культурнай сферай


Міністэрства замежных спраў чакае прапаноў ад прадстаўнікоў дыяспар па новых кірунках супрацоўніцтва ў рамках праграмы "Беларусы ў свеце".
Прасоўванне эканамічных інтарэсаў Беларусі з`яўляецца важным напрамкам супрацоўніцтва дзяржавы і беларускіх дыяспар за мяжой, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.

Пасяджэнне праходзіць у аўторак у міністэрстве замежных спраў. У мерапрыемстве бяруць удзел члены Савета з 17 краін, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі, грамадскіх аб`яднанняў.

"Прасоўванне эканамічных інтарэсаў Беларусі з`яўляецца важным напрамкам супрацоўніцтва дзяржавы і беларусаў замежжа. Шэраг прадстаўнікоў дыяспар у Германіі, Ізраілі, Кыргызстане, Літве, у Латвіі, Малдове, Польшчы, Расіі Чэхіі і іншых краінах актыўна працуюць у гэтым кірунку з беларускімі дыппрадстаўніцтвамі", - сказаў міністр.

Ён нагадаў, што ў 2020 годзе заканчваецца дзеянне падпраграмы "Беларусы ў свеце", у рамках якой паспяхова развівалася культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва з беларусамі замежжа на працягу апошніх гадоў. У сувязі з гэтым Макей прапанаваў Савету падумаць над падыходамі да распрацоўкі новай праграмы, але ў гэты раз не абмяжоўваць супрацоўніцтва толькі культурна-гуманітарнай сферай.

"Мэтазгодна прапрацаваць напаўненне новага праграмнага дакумента такімі напрамкамі, як узаемадзеянне з дыяспарамі ў сферах адукацыі, турызму, эканамічнага і навуковага супрацоўніцтва, наладжвання сувязяў паміж беларускімі і дыяспаральнымі моладзевымі арганізацыямі", - прапанаваў міністр.

Паводле яго слоў, дыскусія ў рамках гэтага пасяджэння стане першым абмеркаваннем падыходаў да гэтай праграмы. Міністр прызнаўся, што разлічвае на слушныя прапановы і рэкамендацыі.

"З улікам гэтых прапаноў МЗС пачне распрацоўку новай праграмы "Беларусы ў свеце", якая ахоплівала ўвесь комплекс пытанняў узаемадзеяння з дыяспарамі", - сказаў міністр.

У ходзе цяперашняй сустрэчы прадстаўнікоў дыяспар у Мінску яны наведалі сярод іншага музей Гісторыі беларускай літаратуры. Падчас гэтага візіту нарадзілася ідэя стварыць экспазіцыю, прысвечаную літаратурнай спадчыне беларусаў замежжа.

Макей падзякаваў аўтарам праекта за ідэю, а таксама асобна адзначыў прадстаўнікоў дыяспар з Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Францыі, якія падтрымалі, а некаторыя ўжо перадалі ў музей матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю беларускіх пісьменнікаў.

Sputnik, 2 ліпеня 2019
 
Дата публикации:02.07.2019
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:671
 
Ключевые слова:
МИД Беларусы ў свеце Диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме