https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Турнір па сёгі, чайная цырымонія пад адкрытым небам, лекцыя аб кімано - у Мінску пройдзе Тыдзень японскай культуры


Тыдзень японскай культуры "Японская вясна ў Беларусі" пройдзе ў Мінску з 30 красавіка па 6 мая. Мерапрыемствы арганізаваны ў сувязі з прыбыццём на пастаянную службу ў беларускую сталіцу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Японіі, паведамілі ў пасольстве Японіі ў Беларусі.
Культурныя мерапрыемствы стартуюць лекцыяй аб традыцыйным японскім адзенні - кімано. Японскі журналіст і спецыяліст па кімано Хіроэ Ёсіёка раскажа ў Доме дружбы пра гісторыю кімано, яго разнавіднасці і правілы нашэння.

Правядзенне чайнай цырымоніі пад адкрытым небам запланавана на 1 мая ў Сендайскім скверы Мінска, названым так у гонар японскага горада-пабраціма. Спецыяльна для яе правядзення з Японіі прыедзе Юка Кацура - майстар, прафесар школы чайнай цырымоніі Урасэнкэ.

"На цырымоніі, якая пройдзе ў сталічным скверы паблізу квітнеючых дрэў сакура, госці змогуць азнаёміцца з чайнай традыцыяй Японіі і пакаштаваць сапраўдны японскі чай і японскія ласункі", - расказалі ў пасольстве. Для ўдзелу ў мерапрыемстве абавязкова папярэдняя рэгістрацыя на сайце дыпмісіі.

Будзе арганізаваны таксама першы турнір па сёгі на Кубак пасла Японіі. Спаборніцтвы пройдуць 5 і 6 мая ў Доме дружбы. У іх могуць прыняць удзел усе, хто знаёмы з правіламі сёгі і да 1 мая паспее падаць заяўку на ўдзел.

Цяпер інтарэсы Японіі ў Беларусі прадстаўляе часовы павераны ў справах гэтай краіны Хірокі Такунага, а Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол з рэзідэнцыяй у Маскве з`яўляецца па сумяшчальніцтве паслом Японіі ў Беларусі.

23 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.04.2019
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:717
 
Ключевые слова:
Дни культуры Япония Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме