https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль нацыянальных культур збярэ ў Маладзечне прадстаўнікоў 13 дыяспар


Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.
Абласны фестываль нацыянальных культур збярэ ў Палацы культуры Маладзечна прадстаўнікоў 13 дыяспар.

Такое мерапрыемства ў Мінскай вобласці будзе праходзіць 12-ы раз.

У гэтым годзе 2 снежня яго ўдзельнікамі стануць каля 250 прадстаўнікоў 13 нацыянальнасцей. У Палацы культуры Маладзечна разгорнецца выстаўка работ народных майстроў, літаратуры і выстаўка-дэгустацыя страў грэчаскай, рускай, украінскай, польскай, узбекскай, армянскай і іншых кухань.

Пройдзе тэматычны канцэрт "Міншчына - адзіная сям`я" з удзелам творчых калектываў нацыянальных аб`яднанняў і індывідуальных выканаўцаў. Журы абласнога фестывалю вызначыць яго лаўрэатаў - удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 2018 года, які будзе праходзіць у Гродне.

Па традыцыі ўзначаліць журы народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора імя Г.Цітовіча, прафесар Міхаіл Дрынеўскі.

Арганізатарамі ХІІ абласнога фестывалю нацыянальных культур выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці і Маладзечанскі райвыканкам.

29 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2017
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:1068
 
Ключевые слова:
Диаспора Фэст культуры Маладзечна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме