https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС: Польшча не дала неабвержных фактаў пра нібыта парушэнне граніцы беларускімі верталётамі


У прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзілі атрыманне ноты пасольства Польшчы адносна нібыта факту парушэння паветранай прасторы гэтай краіны беларускімі верталётамі.
«Пацвярджаем атрыманне ноты пасольства Польшчы ў Беларусі адносна нібыта факту парушэння 1 жніўня 2023 года паветранай прасторы гэтай краіны двума беларускімі верталётамі. Адзначаем, што перададзеная нота не ўтрымлівае неабвержных доказаў. Дадзеныя аб’ектыўнага кантролю польскі бок не даў. У той жа час адпаведныя заявы беларускага боку па гэтай тэме абапіраліся выключна на дадзеныя аб’ектыўнага кантролю палётаў паветраных судоў», — заявілі ў прэс-службе МЗС.

Больш за тое, польскі бок быў напярэдадні ва ўстаноўленым парадку праінфармаваны аб планаваных палётах верталётаў у прыгранічнай зоне, што таксама пацвярджае адсутнасць якіх-небудзь намераў беларускага боку парушаць паветраную прастору суседняй дзяржавы.

«У чарговы раз заклікаем польскі бок не нагнятаць сітуацыю. Прапануем аднавіць паўнавартасны дыялог паміж ваеннымі ведамствамі дзвюх краін, па лініі якіх як раз і ўхіляюцца падобныя рознагалоссі», — падсумавалі ў МЗС.

Звязда, 5 жніўня 2023
 
Дата публикации:05.08.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:145
 
Ключевые слова:
Граница Польша Воздушное пространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме