https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Маскве адкрылася выстава, прысвечаная беларускаму кіно


Выстава "Беларускі кінематограф у кінаплакаце" адкрылася 14-га снежня на ВДНГ у павільёне "Рэспубліка Беларусь", паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
У прадстаўленых на выстаўцы работах - гісторыя беларускага кіно. Тут ёсць і афішы першых айчынных фільмаў: "Палескія Рабінзоны", "Залатыя агні" і іншыя, што захоўваюцца ў музейных фондах.

"Экспазіцыя, прадстаўленая Музеем гісторыі беларускага кіно, прымеркаваная да святкавання Дня беларускага кіно, які адзначаецца 17-га снежня. У ёй — 25 рэпрадукцый афіш да вядомых фільмаў, якія аўтары, выказваючы сваё асабістыя адносіны да кінастужак, малявалі ўручную", — распавялі ў прэс-службе.

У прадстаўленых на выстаўцы работах — гісторыя беларускага кіно. Тут ёсць і афішы першых айчынных фільмаў: "Палескія Рабінзоны", "Залатыя агні" і іншыя, што захоўваюцца ў музейных фондах.

Выстава будзе доўжыцца да 27-га снежня 2017-га года.

Мінск, 14 снежня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:14.12.2017
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:583
 
Ключевые слова:
День белорусского кино Москва Выставка Плакат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме