https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі на біржавых таргах


27 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0076 рубля (0,32%) і склаў 2,3414 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0074 рубля (0,37%) да 1,9717 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0002 рубля і склаў 3,4289 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту зніжаюцца пасля скачка напярэдадні. Марка Brent таргуецца блізу 65,7 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 27,99 капейкі, склаўшы 57,4544 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2017
 
Дата публикации:27.12.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:590
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме